БЕЛ Ł РУС

Расія пералічыць другі транш крэдыту ў чэрвені

1.06.2021 / 13:42

Nashaniva.com

Памер складае 500 мільёнаў даляраў.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, піша БелТА.

Ён адзначыў, што нават не закранаў пытанне пра паступленне другога траншу крэдыту, закрануў яго ў канцы сустрэчы ў Сочы Уладзімір Пуцін.

«Прэзідэнт Расіі, калі мы расставаліся, мне сказаў: я табе павінен нагадаць, што другі транш па раней дамоўленым крэдыце на мільярд даляраў вы атрымаеце літаральна ў чэрвені», — распавёў Лукашэнка.

Пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту $1 млрд было падпісана ў снежні мінулага года. Першы транш паступіў у Беларусь у тым жа месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула