БЕЛ Ł РУС

Самалёт «Белавія» Хургада — Мінск нечакана змяніў курс і сеў у Краснадары

2.06.2021 / 08:17

Nashaniva.com

Самалёт вылецеў з Хургады 1 чэрвеня ў 20:18 і павінен быў прызямліцца ў Мінску каля 2-й гадзіны ночы.

Але рэйс сеў у расійскім Краснадары. Пасажырам прычыну спачатку патлумачылі «ўмовамі надвор'я», пасля «няспраўнасцю», даведаўся Onliner. Ноч яны правялі ў аэрапорце.

Каля 7:30 раніцы абвясцілі рэгістрацыю на рэйс да Мінска, у Беларусі самалёт мае прызямліцца каля 11:00. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула