БЕЛ Ł РУС

Пасля палітычнага суда гаспадыня выселіла з кватэры памочніцу пракурора. Завялі крымінальную справу

2.06.2021 / 09:36

Nashaniva.com

Неўзабаве пачнецца суд над 34-гадовай мінчанкай па ўнікальным артыкуле Крымінальнага кодэкса — «Парушэнне раўнапраўя» (арт. 190).

У чым вінавацяць жанчыну? Яна здавала кватэру памочніцы пракурора аднаго з раёнаў Мінска. Пасля гучнага палітычнага працэсу жанчына вырашыла разарваць дамову аб арэндзе. За гэта на яе і завялі крымінальную справу.

Пагражае ад штрафу да 2 гадоў калоніі. Сама жанчына дома пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула