БЕЛ Ł РУС

Самалёт «Белавіі» сеў у Краснадары з-за няспраўнасці

2.06.2021 / 10:28

Nashaniva.com

Самалёт «Белавіі» сеў у Краснадары праз няспраўнасць, паведамляе авіякампанія.

Падчас выканання рэйса B2 8284 з Хургады ў Мінск экіпаж паветранага судна выявіў няспраўнасць, звязаную з паліўнай сістэмай. Было прынята рашэнне аб пасадцы на запасным аэрадроме ў Краснадары.

«Белавія» аператыўна накіравала запасны самалёт з тэхнічным персаналам для высвятлення прычын і ліквідацыі няспраўнасці.

Пасажыры будуць дастаўлены ў Мінск на рэзервовым самалёце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула