БЕЛ Ł РУС

Вызваленне ўзамен за згоду эміграваць. Трое з пяці палякаў-палітвязняў вывезеныя ў Польшчу

2.06.2021 / 12:20

Nashaniva.com

Дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская паведаміла ў сваім Twitter, што тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя ў Польшчу.

Гэта, імаверна, палітзняволеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава.

Вярнуцца ў Беларусь яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.

За кратамі застаюцца Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут. Паводле непацверджанай інфармацыі, ім прапаноўвалі вызваленне ў абмен на вываз з Беларусі, але яны адмовіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула