БЕЛ Ł РУС

Microsoft прадставіць новую версію Windows 24 чэрвеня

3.06.2021 / 08:39

Nashaniva.com

На прэзентацыі выступяць генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла і галоўны дырэктар па прадуктах Панас Панай.

Новае праграмнае забеспячэнне будзе ўключаць у сябе змены ў дызайне інтэрфейсу, дадатковыя магчымасці для стваральнікаў і распрацоўшчыкаў праз Windows app store ды інш.

Спачатку ПЗ будзе распаўсюджана сярод тэстараў Windows, якія падпісваюцца на тэставанне новых прадуктаў пасля прэзентацыі. Афіцыйны выхад запланаваны на восень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула