БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне затрымалі двух чалавек за падзеі жніўня-2020

3.06.2021 / 11:54

Nashaniva.com

Былі затрыманыя Мікіта Круглік і Мікалай Ісаенка.

1 чэрвеня ў межах крымінальнай справы на 72 гадзіны быў затрыманы Мікіта Круглік, работнік Жлобінскага вагоннага дэпо. Яго змясцілі ў ізалятар Жлобіна. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён затрыманы за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах. Па гэтай жа справе быў затрыманы яшчэ адзін хлопец, яго даныя высвятляюцца.

На наступны дзень быў затрыманы Мікалай Ісаенка. У жніўні мінулага года яго затрымлівалі і збілі. З ЧМТ ён два тыдні ляжаў у шпіталі. Затым яго два разы выклікалі на допыты па крымінальных справах аб абразе сцяга і па масавых беспарадках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула