БЕЛ Ł РУС

Забраць у багатых, аддаць бедным

29.06.2009 / 13:31

ЯМ

На 143 мільёны даляраў павялічваецца фонд, у які абавязаны рабіць адлічэнні «занадта рэнтабельныя» прадпрыемствы

Цяжар штомесячных адлічэнняў ляжа на плечы 104 беларускіх прадпрыемстваў.

Найбольшую суму выплаціць «Беларуськалій» — 94 мільёны даляраў за год.

Наступныя — «Гомельтранснафта Дружба» (17 мільёнаў даляраў) і «Беларуская чыгунка» (7 мільёнаў даляраў).

Фонд быў створаны як фінансавая база для рэалізацыі істотных сацыяльных і эканамічных праектаў. Цяпер

грошы фонда выкарыстоўвацца для падтрымкі экспартаарыентаваных прадпрыемстваў.

Дзяржаўныя датацыі, дапамога ў выплатах па крэдытах — усё гэта мусіць зменшыць кошты вырабляемай прадукцыі і дапамагчы яе прасоўванні на суседнія рынкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула