БЕЛ Ł РУС

Кіраўнікі Службы знешняй разведкі і КДБ абмеркавалі ўзаемадзеянне «ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі Захаду»

3.06.2021 / 13:59

Nashaniva.com

Кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін і старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель правялі рабочую сустрэчу ў Віцебску.

Сяргей Нарышкін, Wikimedia commons

Пра гэта ТАСС паведамілі ў чацвер у прэс-бюро СЗР.

«Кіраўнікі спецслужбаў абмеркавалі вынікі і перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Расіі і Беларусі ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі ЗША і краін Захаду на расійскім і беларускім напрамках», — падкрэслілі ў СВР.

СВР Расіі і КДБ Беларусі дамовіліся «аб вядзенні сумеснай працы па супрацьдзеянні дэструктыўнай дзейнасці Захаду, нацэленай на дэстабілізацыю палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на прасторы Саюзнай дзяржавы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула