БЕЛ Ł РУС

У Брэсце асудзілі пятую групу па «справе карагода». Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты

3.06.2021 / 15:36

Nashaniva.com

Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня вынес прысуды па «карагоднай» крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 супраць яшчэ 13 берасцеўцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі ад 1,5 года хатняй хіміі да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам, піша spring96.org.

spring96.org

Суддзя Яўген Брэган вынес наступныя прысуды:

Менавіта такое пакаранне запрашвалі пракуроры для абвінавачаных на судзе. Палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў былі вызваленыя з-пад варты ў залі суда. У СІЗА-7 іх утрымлівалі з 16 сакавіка. У Брэсце чакаюцца прысуды па гэтай справе яшчэ ў адносінах да 12 чалавек.

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца тром ларкам і рэстарану KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае «Тралейбусны парк» і «Брэсцкі Аўтобусны парк».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула