«Белавія» аднаўляе рэйсы ў Алматы
З 16 чэрвеня авіякампанія «Белавія» аднаўляе рэйсы па маршруце Мінск — Алматы — Мінск.
БелТА
Палёты з Мінска будуць выконвацца два разы на тыдзень: па серадах і суботах з вылетам з Мінска ў 20.05 і прыбыццём у Алматы ў 3.55, паведамляе авіякампанія.
Зваротныя рэйсы — у чацвяргі і нядзелі з вылетам з Алматы ў 5.10 і прыбыццём у Мінск у 7.20.