Пяскоў: На сустрэчы з Байдэнам Пуцін не збіраецца спецыяльна ўздымаць тэму Беларусі
Фіксаванага парадку перамоў прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна няма, бакі таксама ўзгаднілі размову ў фармаце «тэт-а-тэт».
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, піша lenta.ru.
Паводле яго слоў, значная частка саміту будзе адведзена пытанням, якія захочуць агучыць кіраўнікі дзяржаў.
У адказ на ўдакладняльнае пытанне Пяскоў заўважыў, што расійскі лідар не плануе спецыяльна падымаць тэму Беларусі.
Раней паведамлялася, што і Байдэн і Пуцін, сярод іншага, абмяркуюць і пытанне Беларусі. Сустрэча лідараў краін павінна адбыцца 16 чэрвеня ў Жэневе.