БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Некаторыя міліцыянеры лічаць сябе пастарамі

29.06.2009 / 16:48

Nashaniva.com

Пра гэта сёння паведаміў Лукашэнка на нарадзе з аператыўна-кіраўнічым складам органаў унутраных спраў.

«Асобныя супрацоўнікі МУС з’яўляюцца актыўнымі чальцамі сумнеўных рэлігійных сектаў. Яны лічаць сябе пратэстанцкімі пастарамі.

Так, увайшоўшы ў кіраўніцтва адной з абшчын баптыстаў, аперупаўнаважаны ГУУС Мінгарвыканкама кансультаваў сваіх «братоў», раскрываючы формы і метады правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў», — распавёў сёння Лукашэнка на нарадзе з аператыўна-кіраўнічым складам органаў унутраных спраў.

Больш за тое, ён зладзіў у Мінску масавае рэлігійнае мерапрыемства, прымеркаванае да ўгодкаў чарнобыльскай трагедыі, а таксама заяўляў пра намеры далучыць да дзейнасці абшчыны курсантаў і выкладчыцкі склад Акадэміі МУС, — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Глядзі таксама:
Лукашэнка ўчыніў разнос міліцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула