БЕЛ Ł РУС

У Мазыры мужчына пырснуў вадкасць для распальвання ў мангал, трымаючы на руках маленькую дачку. Дзяўчынка ў рэанімацыі

6.06.2021 / 12:13

Nashaniva.com

5 чэрвеня ў прыёмны пакой мазырскай бальніцы з апёкамі па медыцынскую дапамогу звярнуліся мужчына з дзіцем, паведамляе МНС.

Сям'я з трох чалавек адпачывала ля гаражоў. 24-гадовы бацька распаліў мангал для гатавання шашлыкоў. Потым узяў на рукі сваю гадавалую дачку і вырашыў дадаць вадкасці для распальвання ўжо ў распалены мангал. У гэты момант пластыкавая бутэлька трэснула, вадкасць трапіла на рукі і вопратку мужчыны і дзіцяці і загарэлася. Мужчына збіў полымя з сябе і дачкі. Пасля чаго на асабістым аўтамабілі мужчына з жонкай і дзіцем самастойна паехаў у бальніцу.

Мужчыну шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне. Дзяўчынка ў рэанімацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула