БЕЛ Ł РУС

Самы багаты чалавек у свеце паляціць у космас ужо гэтым летам на сваім караблі

7.06.2021 / 14:15

Nashaniva.com

Заснавальнік Amazon Джэф Безас паляціць у космас са сваім братам і пераможцам аўкцыёну ў рамках першага касмічнага палёту Blue Origin 20 ліпеня.

Пра гэта самы багаты чалавек свету напісаў у Instagram.

«З пяці гадоў я марыў пра падарожжы ў космас. 20 ліпеня я адпраўлюся ў падарожжа са сваім братам. Найвялікшая прыгода з маім лепшым сябрам», — заявіў Безас.

Кампанія Blue Origin, якая належыць мільярдэру, паведаміла ў сваім твітары, што разам з Безасам і яго братам у космас адправіцца пераможца аўкцыёну, які завершыцца 12 чэрвеня. Рэгістрацыя жадаючых скончыцца 10 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула