БЕЛ Ł РУС

На сераду з-за навальніц абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

8.06.2021 / 12:2

Nashaniva.com

У сераду ўначы ў асобных раёнах, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Удзень пры навальніцах месцамі град і моцныя залевы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

Удзень месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Уначы +10..16°С, днём — +20..26°С.

У Мінску чакаецца навальніца, дождж і да +21°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула