БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 834 выпадкі каранавіруса

9.06.2021 / 13:56

Nashaniva.com

Мінздароўя пвведамляе, што за суткі зарэгістравалі 834 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1035 чалавек.

Учора паведамлялася пра 597 выпадкаў, але меншую колькасць тэстаў.

З пачатку пандэміі зарэгістравалі 401 853 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 394 272 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь час памерлі 2939 чалавек.

За мінулыя суткі выканалі 18 612 тэстаў (учора — 9130). Усяго ў краіне правялі 6 466 165 тэстаў.

Мінздароўя таксама паведамляе, што першую дозу вакцыны атрымалі 641,6 тысяч чалавек, з іх 345,5 тыс.чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула