БЕЛ Ł РУС

Сёння ў школах пройдуць выпускныя

10.06.2021 / 07:50

Nashaniva.com

Прычым у мінскіх школах і гімназіях яны пачнуцца адначасова і арганізавана: у 20:00.

Урачыстая частка свята ў цікавай і крэатыўнай форме пройдзе з удзелам бацькоў, дзяцей і педагогаў. Маладым людзям уручаць атэстаты — распавялі «Мінск-Навінам» у Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Пасля ўрачыстай часткі адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для выпускнікоў. Вечары завершацца ў 6:00. Падчас урачыстасці ў асаблівым рэжыме будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, медыкі і прадстаўнікі бацькоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула