БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы сёння ў другой палове дня

10.06.2021 / 13:28

Nashaniva.com

Белгідрамет папярэджае, што сёння з 13-й да 19-й гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, а пры навальніцах месцамі град, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі.

Такая сітуацыя захаваецца да 23-й гадзіны.

Сёння, 10 чэрвеня (чацвер), у перыяд з 15-й да 19-й гадзіны ў Мінску чакаецца навальніца. Навальнічная дзейнасць захаваецца да 21-й гадзіны.

meteoinfo.by

Над Мінскам па стане на 13.00 пакуль спакойна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула