БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 11 чэрвеня — дажджы, да +27

11.06.2021 / 7:14

Nashaniva.com

11 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град.

Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +21..+27°C.

Сёння днём у Мінску: месцамі па горадзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80 %), магчымая навальніца. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +15..+17°C, днём +23..+25°C, увечары +18..+20°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула