БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах пад выглядам квасу прадавалі піва

30.06.2009 / 16:07

Nashaniva.com

У Дзень моладзі піва было забароненае, але хтосьці з прадаўцоў знайшоў выйсце.

У Дзень моладзі піва было забароненае, але хтосьці з прадаўцоў знайшоў выйсце.

Дзень моладзі ў баранавіцкім гарадскім парку адзначалі без спіртнога і цыгарэтаў. Піва таксама не прадавалі. Але хтосьці з прадаўцоў знайшоў выйсце, піша газета «Intex-press». Каля адной з бочак з квасам стаяла чарга. Людзі па ланцужку паведамлялі адзін аднаму навіну — тут пад выглядам квасу разліваюць піва. Чытачка газеты вырашыла праверыць гэта. «А піва можна?» — шэптам спытала яна. «Можна, толькі з квасам» — ціха адказаў прадавец. З-пад стала ён дастаў ужо налітае піва і хуценька дадаў у яго квасу. Пасля гэтага напой цяжка было адрозніць ад звычайнага квасу.

Паводле Intex-press

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула