БЕЛ Ł РУС

Першы матч на Еўра-2020 завяршыўся буйной перамогай італьянцаў ВІДЭА галоў

11.06.2021 / 23:51

Nashaniva.com

У матчы адкрыцця Еўра-2020 у Рыме згулялі зборныя Італіі і Турцыі. Матч скончыўся перамогай італьянцаў — 0:3.

На 53 хвіліне Дземірал забіў у сваю браму. Берардзі прапанаваў сябе на правым крыле, абыграў Мераша і моцна прастрэліў у браму. Мяч уляцеў у створ ад корпуса Дземірала.

На 66 хвіліне Спінацола размахнуўся і ўдарыў са штрафной, а Чакыр адбіў перад сабой. Імабіле забіў на дабіванні.

На 79 хвіліне Чакыр аддаў недакладны пас, выбіваючы мяч ад брамы. Інсінье не прамазаў са штрафной.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула