БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік «Вялікага каменя» прапанаваў Маску пабудаваць там завод

12.06.2021 / 22:00

Nashaniva.com

Прадпрымальнік Ілан Маск мог бы пабудаваць завод у «Вялікім камені». Пра гэта сказаў кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парку Аляксандр Ярашэнка, які стаў госцем БТ.

— Чуў, што ў Расіі Ілан Маск заявіў, што ён разглядае пляцоўку. Карыстаючыся выпадкам, я б хацеў прапанаваць — зноў жа, гэта Еўразійская прастора — размясціць завод па выпуску электрамабіляў у парку «Вялікі камень». Чаму не? Так, гэта, можа быць, фантазія ў нейкім сэнсе, але гэта перспектыўная фантазія, — сказаў Ярашэнка.

Ён адзначыў, што любая краіна свету можа разгледзець індустрыяльны парк як пляцоўку для рэалізацыі сваіх самых смелых інвестыцыйных ідэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула