БЕЛ Ł РУС

У Маскве, каб заахвоціць вакцынацыю, разыгрываюць аўтамабілі

13.06.2021 / 13:00

Nashaniva.com

Масква запускае праграму стымулявання вакцынацыі ад каранавіруса для грамадзян, старэйшых за 18 гадоў: яны могуць паўдзельнічаць у розыгрышы аўтамабіля, пішуць інфармагенцтвы.

Ад 14 чэрвеня да 11 ліпеня грамадзяне, якія ўпершыню атрымаюць першы кампанент вакцыны ад COVID-19, стануць удзельнікамі розыгрышу аўтамабіляў. Раз на тыдзень будуць разыгрывацца пяць машын, напісаў у сваім блогу мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

За апошнія суткі ў Маскве выявілі 7704 новыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Гэта максімальная колькасць за суткі ад пачатку года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула