БЕЛ Ł РУС

Наўседа: ЗША ўсведамляюць імкненне Расіі ўбудаваць Беларусь у сваю вайсковую архітэктуру

15.06.2021 / 07:45

Nashaniva.com

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што ЗША ўсьведамляюць пагрозы, зь якімі сутыкаюцца балтыйскія дзяржавы, і ведаюць пра «штораз больш агрэсіўную пазыцыю Расеі і яе імкненьне ўбудаваць Беларусь у расейскую вайсковую архітэктуру», піша «Радыё Свабода».

Наўседа такім чынам пракамэнтаваў сустрэчу Джо Байдэна зь лідэрамі трох балтыйскіх краін у кулюарах саміту NATO.

«Сустрэча была сапраўды важнай для краін Балтыі, — дадаў Наўседа. — Мы пачулі запэўніваньні, што ЗША лічаць наш рэгіён стратэгічна важным для Паўночнаатлянтычнага альянсу, дзе неабходна ўмацаваць сыстэму стрымліваньня і абароны».

На саміце NATO, які прайшоў 14 чэрвеня ў Брусэлі, чальцы альянсу, сярод іншага, выказалі заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і заклікалі беларускі рэжым вызваліць усіх палітзьняволеных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула