БЕЛ Ł РУС

У Белым доме раскрылі падрабязнасці сустрэчы Байдэна і Пуціна

16.06.2021 / 07:39

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна пачнецца 16 чэрвеня у 14:35 у Жэневе. Прэзідэнты будуць гаварыць у бібліятэцы вілы Ле-Гранж.

Расклад амерыканскага прэзідэнта апублікаваў журналіст The Oakland Press Марк Кэвіт у сваім Twitter.

Першым пунктам у графіку Байдэна стаіць фотасесія з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам — 14:25. Затым дзве пашыраныя сустрэчы з Пуціным. Мяркуецца, што скончыцца саміт у 17:40.

Паводле слоў прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, сустрэча будзе складацца з трох частак: сустрэч у вузкім складзе і ў пашыраным складзе і працягу перамоў пасля перапынку на каву.

У перамовах у вузкім складзе акрамя прэзідэнтаў будуць удзельнічаць кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Чытайце таксама: Чаго чакаць ад сустрэчы Байдэна і Пуціна? Ці могуць Масква і Вашынгтон прыйсці да кампрамісу па Беларусі?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула