БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску затрымалі 69-гадовую Галіну Міхальчук

16.06.2021 / 14:31

Nashaniva.com

Да яе прыехалі два супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілі без нумароў і затрымалі.

Жанчыну павезлі ў Мінск. Пры гэтым дома ў яе не праводзілі ператрусу, спаслаўшыся на яе ўзрост — жанчына 1952 года нараджэння.

Блізкім паведамілі, што яе «вязуць на гутарку па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса» (абраза прадстаўніка ўлады). Цяпер месцазнаходжанне жанчыны невядомае, паведамляюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула