БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура «ДНР» пачала праверку ўдзелу Рамана Пратасевіча ў баявых дзеяннях на Данбасе

16.06.2021 / 15:52

Nashaniva.com

Генпракуратура «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) пачала праверку інфармацыі аб дачыненні Рамана Пратасевіча да «злачынстваў супраць жыхароў Данбаса».

Пра гэта паведаміў у сераду кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін.

«Нашай пракуратурай праводзіцца праверка пэўных звестак. Ён [Пратасевіч] знаходзіўся ў «Азове» ў раёне Шырокіна на Марыупальскім кірунку. Якія былі злачынствы, ці ёсць гэтаму доказы. Пасля будзе прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы», — сказаў Пушылін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула