БЕЛ Ł РУС

У Радашковічах у ліпені пройдзе традыцыйны Купалаў фэст

17.06.2021 / 09:12

Nashaniva.com

11 ліпеня ў Радашковічах пройдзе традыцыйны Купалаў фэст, які штогод ладзіць тутэйшая парафія Найсвяцейшай Тройцы ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

А 10-й гадзіне ў радашковіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы, дзе быў ахрышчаны Пясняр, распачнецца імша.

У 11:15 фэст працягне акцыя «Чытаем Купалу разам».

Пробашч парафіі Юры Быкаў ад імя ўсіх вернікаў шчыра запрашае ахвотных да ўдзелу ў Купалавым фэсце, піша catholic.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула