БЕЛ Ł РУС

У Індыі зафіксавалі выпадак «зялёнага грыбка» ў перахварэўшага на кавід

17.06.2021 / 12:53

Nashaniva.com

Індыйскія дактары выявілі ў мужчыны, які перанёс каранавірусную інфекцыю, заражэнне «зялёным грыбком».

Пра гэта піша ANI са спасылкай на Дэпартамент аховы здароўя штата Мадх'я-Прадэш.

«Падчас дыягностыкі ў лёгкіх быў знойдзены зялёны грыбок, які адрозніваецца ад мукармікозу, або чорнага грыбка. Гэта, магчыма, першы выпадак захворвання на зялёную цвіль у краіне», — паведамілі ў Дэпартаменце аховы здароўя.

Захварэлым аказаўся 34-гадовы жыхар горада Індаур. Каранавірусная інфекцыя пашкодзіла 90% яго лёгкіх. Пасля лячэння ад COVID-19 дактары выявілі ў яго іншае захворванне — «зялёную цвіль» (варыянт аспергілезу, грыбковага захворвання).

Гэта ўжо чацвёрты від грыбковай цвілі, які дактары зарэгістравалі ў перахварэлых на COVID-19.

У пачатку мая ў Індыі зафіксавалі ўспышку мукармікозу, або «чорнага грыбка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула