БЕЛ Ł РУС

Макей і Лаўроў сустрэнуцца ў Маскве

18.06.2021 / 7:36

Nashaniva.com

Перамовы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расіі пройдуць у пятніцу, Макей напярэдадні прыбыў у Маскву, піша ТАСС. Як чакаецца, адной з цэнтральных тэм сустрэчы стане сітуацыя, якая склалася ў міжнароднай палітыцы апошнім часам, у тым ліку пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Асаблівую ўвагу міністры нададуць «адносінам дзвюх краін з ЗША і ЕС, праблематыцы глабальнай і еўрапейскай бяспекі і пытанням процідзеяння замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. Акрамя гэтага, запланавана абмеркаванне працэсу расійска-беларускай інтэграцыі».

Сустрэча міністраў адбудзецца літаральна праз дзень пасля саміту ў Жэневе, дзе прэзідэнты ЗША і Расіі ў ліку іншага абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.

Лаўроў, як чакаецца, уздыме пытанне пра расіянку Сафію Сапегу, затрыманую разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі самалёта ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула