БЕЛ Ł РУС

На Еўрабаскеце зборная Беларусі сенсацыйна выйграла ў Іспаніі

18.06.2021 / 8:43

Nashaniva.com

17 чэрвеня ў Іспаніі і Францыі пачаўся жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе. У стартавым матчы беларускі ўзялі верх над дзейнымі чэмпіёнкамі кантынента — іспанкамі — з лікам 53:51 (16:14, 22:19, 22:18, 13:18).

belarus.basketball

Сёння беларускі правядуць гульню супраць славачак, якія 17 чэрвеня саступілі шведкам 57:74. Пачатак гульні ў 19:00 па беларускім часе.

Цікава, што ўчора паліцыя вывела з арэны заўзятараў баскетбольнай зборнай Беларусі, у якіх былі бел-чырвона-белыя сцягі.

Па словах заўзятараў, прадстаўнікі паліцыі заявілі, што гэтая сімволіка з'яўляецца незарэгістраванай, яе папрасілі прыбраць, а ў адваротным выпадку гледачам давядзецца пакінуць стадыён.

Такія выпадкі здараліся і раней, звычайна ініцыятыва належыць прадстаўнікам беларускага пасольства, якія патрабуюць ад мясцовых праваахоўнікаў змагацца з сімволікай. Тыя выконваюць пажаданні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула