БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Аўстрыі: Санкцыі супраць беларускага рэжыму будуць жорсткімі

18.06.2021 / 20:50

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленбэрг заявіў, што санкцыі супраць беларускіх уладаў будуць «жорсткімі і мэтанакіраванымі».

«Рады, што мы знайшлі згоду па санкцыях, якія з'яўляюцца жорсткімі і мэтанакіраванымі. Толькі што адбыўся вельмі добры абмен думкамі са Святланай Ціханоўскай аб далейшых кроках. З нецярпеннем чакаю нашай сустрэчы ў панядзелак», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Аўстрыі ў твітары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула