БЕЛ Ł РУС

Памёр ад кавіду латвійскі пісьменнік Слава Сэ

19.06.2021 / 12:38

Nashaniva.com

Латвійскі пісьменнік Вячаслаў Салдаценка, вядомы пад псеўданімам Слава Сэ, памёр ад ускладненняў пасля каранавіруса.

Publicitātes foto / Delfi.lv

Пра гэта паведаміла расійская спявачка Эльміра Галеева, піша iz.ru.

«Цуду не адбылося. Слава сышоў. Наш любімы Слава. Невымоўны боль», — напісала яна.

Салдаценка быў шпіталізаваны ў адну з рыжскіх бальніц з двухбаковай пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам, яшчэ 3 чэрвеня. Пісьменніку было 52 гады.

Салдаценка нарадзіўся ў 1969 годзе ў Рызе, скончыў псіхалагічны факультэт міжнароднага інстытута практычнай псіхалогіі. Стаў шырока вядомы ў інтэрнэце дзякуючы нататкам у «Жывым часопісе», якія публікаваў пад псеўданімам Слава Сэ і партрэтам Адрыяна Чэлентана.

У 2010 годзе быў удастоены чытацкай прэміяй інтэрнэт-сэрвісу «Імханет» у намінацыі «Любімыя журналісты«, таксама быў сааўтарам сцэнарыя «Джэнтльмены, удачы!» (2012).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула