БЕЛ Ł РУС

Пацярпелыя — 13 супрацоўнікаў «Алмаза». Мінчуку далі чатыры гады калоніі за «Партызанскі марш»

23.06.2021 / 11:24

Nashaniva.com

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска абвясцілі прысуд 53-гадоваму Мікалаю Дзенісевічу, які абвінавачваўся ў актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, наўмысным пашкоджанні маёмасці, пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да сілавікоў, паведамляе spring96.org.

Фота Мікалая Дзенісевіча з сямейнага архіва

Па версіі абвінавачвання, 18 кастрычніка мінулага года падчас несанкцыянаванага «Партызанскага маршу» мінчук кідаў у службовыя аўтамабілі сілавікоў камяні, кавалкі асфальту і іншыя прадметы. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі як пагрозу прымянення гвалту. Пацярпелымі выступалі 13 супрацоўнікаў «Алмаза».

З іх у судзе дапыталі толькі траіх. Яны выступалі ў балаклавах пад выдуманымі імёнамі.

Мікалай Дзенісевіч віну прызнаў у поўным аб'ёме, але патлумачыў, што ён зрабіў толькі два «сімвалічныя кідкі».

У выніку суддзя прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула