БЕЛ Ł РУС

У Чорным моры расійскі вартавы карабель адкрыў папераджальную стральбу па брытанскім эсмінцы

23.06.2021 / 14:25

Nashaniva.com

Расійскі вартавы карабель у Чорным моры адкрыў папераджальную стральбу па брытанскім эсмінцы «Дэфэндэр», а самалёт Су-24М скінуў бомбу па курсе яго руху.

Ben Mitchell / PA / ТАСС

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Мінабароны Расіі.

Паведамляецца, што брытанскі эсмінец парушыў тэрытарыяльную мяжу ў Чорным моры, у раёне мыса Фіялент, паглыбіўшыся за яе на тры кіламетры, і не рэагаваў на папярэднія папярэджанні аб парушэнні дзяржаўнай мяжы.

Для таго каб спыніць прасоўванне брытанскага карабля, самалёт Су-24М выканаў папераджальнае бамбакіданне па курсе яго руху. Затым «Дэфэндэр» пакінуў межы расійскіх тэрытарыяльных вод.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула