БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 813 выпадкаў каранавіруса

25.06.2021 / 14:12

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 813 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 777 чалавек.

Учора паведамлялася пра 786 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 413 952 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 406 686.

За ўвесь час памерлі 3 093 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 16 918 тэстаў (за ўвесь час 6 720 932 тэсты).

Мінздароўя дадае, што 821,5 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, а 536,4 тыс.чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула