БЕЛ Ł РУС

Брэсцкае «Дынама» правядзе свой «хатні» матч еўракубкаў у Батумі

25.06.2021 / 15:42

Nashaniva.com

Клуб паведамляе, што такое рашэнне было прынята ва УЕФА.

Гульня супраць чэшскай «Вікторыі» пройдзе 29 ліпеня на 20-тысячнай арэне ў грузінскім Батумі. Матч адбудзецца без гледачоў.

У клубе дадаюць, што калі адновяцца наўпростыя чартары ў Беларусь, то матч можа быць згуляны ў Брэсце.

Дзе правядуць свае матчы астатнія беларускія каманды, пакуль невядома.

«Шахцёр» згуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з балгарскім «Лудагорцам», у Лізе канферэнцый жодзінскае «Тарпеда» з «Капенгагенам», а БАТЭ — з пераможцам пары «Дынама» Батумі/Трэ Пене (Сан-Марына).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула