У суботу ўвечары кіроўца пратараніў металічную агароджу пасольства Расіі і паспрабаваў збегчы ВІДЭА, ФОТА
Інцыдэнт адбыўся вечарам 26 чэрвеня на вуліцы Нававіленскай, 1а.
35-гадовы мужчына на аўтамабілі «Форд» на поўным ходзе заехаў у вароты пасольства, затым выбег з машыны і пералез праз плот на тэрыторыю прадстаўніцтва.
Там ён быў затрыманы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, парушальнік падчас здарэння знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення, паведамляе ДАІ.