БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне здзейсніў аварыйную пасадку верталёт МНС. Ён атрымаў механічныя пашкоджанні

27.06.2021 / 15:30

Nashaniva.com

У 14:25 пры выкананні работ па авіяцыйным патруляванні лясоў каля вёскі Чарабасава Лунінецкага раёна здзейсніў аварыйную пасадку верталёт Мі-2 авіяцыі МНС Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе ведамства у сваім тэлеграм-канале.

Камандзір паветранага судна і лётчык-назіральнік самастойна пакінулі верталёт. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны не пацярпелі, аднак будуць агледжаныя медыкамі.

Верталёт атрымаў механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула