У Мазыры загінула 7-гадовая дзяўчынка. Яна выпала з акна 8-га паверха
А другой гадзіне ночы 27 чэрвеня відавочцы паведамілі пра дзяўчынку, якая ляжала ля сцежкі. Яна была яшчэ жывая.
Дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю, праз гадзіну яна памерла, паведамляе тэлеканал «Мазыр».
Дзяўчынка ўпала з восьмага паверха разам з маскітнай сеткай. Афіцыйная версія — няшчасны выпадак.