БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы знайшлі альтэрнатыўны шлях пранікнення каранавіруса

29.06.2021 / 07:51

Nashaniva.com

Навукоўцы з медыцынскай школы Вашынгтонскага ўніверсітэта знайшлі альтэрнатыўны варыянт пранікнення віруса SARS-CoV-2 у клеткі: каб трапіць у арганізм, вірусу не заўсёды патрабуюцца рэцэптары ACE2, паведамляе РБК.

Каранавірус пранікае ў клеткі праз рэцэптары ACE2 (ангіятэнзінператваральны фермент 2). Каб зачапіцца за ACE2 на паверхні клеткі, вірус выкарыстоўвае «шыпы». Аднак, згодна з новым даследаваннем, вірусу могуць не спатрэбіцца рэцэптары ACE2 для траплення ў клеткі.

Аўтары даследавання адзначаюць, што большасць навукоўцаў працуюць з клеткамі нырак прыматаў, аднак у новым даследаванні выкарыстаныя клеткі лёгкіх чалавека, у тым ліку ракавыя, у якіх няма ACE2, і яны выявіліся ўспрымальнымі да мутацыі віруса, вырашчанага ў лабараторыі.

Раней кітайскія навукоўцы не выключылі ролю бялку AXL у лёгкіх чалавека ў пашырэнні COVID-19. А навукоўцы з Кембрыджскага ўніверсітэта і Інстытута Пірбрайта выявілі генетычныя змены SARS-CoV-2, з дапамогай якіх стала магчымая перадача віруса чалавеку ад кажана. Гаворка ідзе аб мутацыях, падобных да тых, што выклікалі выбух атыповай пнеўманіі ў 2003 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула