БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў першыя дні ліпеня

29.06.2021 / 13:45

Nashaniva.com

30 чэрвеня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём да +31°С, у Мінску да +29°С.

1 ліпеня надвор'е абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску і атмасферны фронт, які змяшчаецца з Польшчы.

Днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. Днём +23..+29°С, па Гомельшчыне да +31°С.

У Мінску да +26°С, дождж.

2 ліпеня краіна апынецца ў зоне актыўнай франтальнай сістэмы, якая змяшчаецца з Украіны. Кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, навальніцы.

Днём +22..+29°С. У Мінску да +26°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула