БЕЛ Ł РУС

Аналітык Сяргей Чалы зараз знаходзіцца ў Адэсе

30.06.2021 / 18:54

Nashaniva.com

Эканамічны аналітык Сяргей Чалы аднавіў стрымы на ютубе на сваім аўтарскім канале пасля значнага перапынку.

Падчас эфіру Чалы распавёў, што цяпер знаходзіцца ва ўкраінскай Адэсе. Ён доўга не гаварыў, дзе знаходзіцца, таму што не «хацеў падстаўляць людзей, якія заставаліся ў Мінску».

Нагадаем, 22 мая вядомы беларускі эканаміст адмяніў суботні стрым. Канал тады сышоў у адпачынак на нявызначаны час.

«Прычына, як вы зразумелі, у непераадольных цяжкасцях», — пракаментаваў тады рашэнне Чалы.

Канал Чалага быў запатрабаваным, відэа збіралі сотні тысяч праглядаў.

Многія ведаюць Сяргея Чалага як аўтара і вядучага перадачы «Эканоміка на пальцах», якая выходзіла на Tut.by, а таксама праграмы «Эканоміка з Чалым» на тэлеканале «Белсат».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула