БЕЛ Ł РУС

Суд пакінуў Брытні Спірс пад апекай бацькі

1.07.2021 / 08:33

Nashaniva.com

Суд Лос-Анджэлеса адмовіўся задаволіць прашэнне адвакатаў Брытні Спірс, якія патрабавалі спыніць апеку бацькі над ёй, піша meduza.io са спасылкай на Variety.

Рашэнне суда звязана з папярэднім хадайніцтвам абаронцаў спявачкі і не прымае пад увагу паказанні, з якімі Брытні Спірс выступіла тыднем раней у судзе.

У лістападзе 2020 года суддзя Брэнда Пені пагадзілася ўключыць у лік апекуноў Брытні Спірс прыватную фінансавую кампанію Bessemer Trust. Пасля гэтага адвакаты запатрабавалі, каб бацька спявачкі Джэймс Спірс быў выключаны з яе апякунства. Цяперашняе рашэнне суда тычыцца менавіта гэтага прашэння, тлумачыць выданне.

23 чэрвеня Брытні Спірс упершыню за два гады выступіла ў судзе, запатрабаваўшы спыніць апеку над сабой.

Яна заявіла, што яе прымушаюць працаваць, прымаць літый, а таксама забараняюць выдаліць унутрыматачную спіраль, каб зноў зацяжарыць. Адвакаты спявачкі пакуль юрыдычна не аформілі і не падалі ў суд яе новыя патрабаванні.

Брытні Спірс знаходзіцца пад апекай свайго бацькі з 2008 года, калі яна трапіла ў псіхіятрычную бальніцу з-за праблем з алкаголем і наркотыкамі. Апякунства прадугледжвае поўны кантроль над яе жыццём і фінансамі. Пры гэтым спявачка працягвае выпускаць альбомы і выступаць з канцэртамі, зарабляючы мільёны даляраў. Фанаты Брытні Спірс ужо некалькі гадоў будуюць тэорыі аб тым, што спявачка знаходзіцца пад апекай супраць сваёй волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула