БЕЛ Ł РУС

У Казахстане ўвялі абавязковую вакцынацыю для работнікаў

1.07.2021 / 14:30

Nashaniva.com

У Казахстане ўвялі абавязковую вакцынацыю для супрацоўнікаў шэрагу арганізацый, са спасылкай на пастанову галоўнага санітарнага доктара рэспублікі, як паведаміў Tengrinews.

Невакцынаваных адхіляць ад вочнай працы.

Калі ж супрацоўнік захоча працаваць у офісе, яго абавяжуць раз у тыдзень праходзіць ПЛР-тэставанне.

Пад абавязковую вакцынацыю у тым ліку патрапілі супрацоўнікі крам, кафэ і рэстаранаў, салонаў прыгажосці, фітнес-клубаў, музеяў, тэатраў, гасцініц, сферы транспарту, аховы здароўя і ЖКГ.

Першы кампанент вакцыны яны павінны атрымаць да 15 ліпеня, другі — да 15 жніўня. Патрабаванне не закране тых, у каго ёсць медыцынскія супрацьпаказанні, а таксама таго, хто перахварэў на кавід цягам апошніх трох месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула