БЕЛ Ł РУС

«Мы не адзін народ». Зяленскі адказаў на словы Пуціна пра ўкраінцаў і рускіх

1.07.2021 / 16:29

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на сцвярджэнні Уладзіміра Пуціна аб тым, што ўкраінцы і расіяне — адзін народ, штучна падзелены ў адносна нядаўняй гісторыі, піша Бі-бі-сі.

Зяленскі даў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Інтэрфакс-Украіна, журналіст якога папрасіў яго адказаць на выказванні Пуціна падчас «прамой лініі» ў сераду.

«Чаму Украіна не ўваходзіць у спіс недружалюбных краін? Таму што я не лічу, што ўкраінскі народ — недружалюбны нам народ, — заявіў учора прэзідэнт Расіі. — Я ўжо шмат разоў казаў пра гэта, магу паўтарыць яшчэ раз: я лічу, што ўкраінцы і рускія — гэта наогул адзін народ».

Зяленскі адказаў на гэта так: «Давайце нарэшце расставім кропкі над «i». Мы дакладна не адзін народ. Так, у нас ёсць шмат агульнага. У нас агульная частка гісторыі, памяць, суседства, сваякі, агульная перамога над фашызмам і агульныя трагедыі. Так, усё гэта вельмі важна, і мы пра гэта памятаем».

«Але мы, паўтару яшчэ раз, не адзін народ. Былі б адным народам, то ў Маскве, хутчэй за ўсё, хадзілі б грыўны, а над Дзярждумай лунаў бы жоўта-блакітны сцяг. Так што дакладна не адзін народ. У кожнага з нас свой шлях», — дадаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула