БЕЛ Ł РУС

Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча будуць судзіць за працу без акрэдытацыі

2.07.2021 / 13:37

Nashaniva.com

Журналіста вінавацяць у працы без акрэдытацыі за выхад у прамы эфір праграмы «Главное» 25 мая, паведамляе БАЖ.

Сёння, 2 ліпеня, журналіста выклікалі ў Першамайскае РУУС Мінска, дзе апыталі з нагоды яго супрацоўніцтва з міжнародным тэлеканалам «Настоящее время» і склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП).

Пратаколы па гэтым артыкуле часта складаюць на журналістаў, якія не здолелі атрымаць акрэдытацыю МЗС Беларусі і рыхтавалі матэрыялы ў замежныя медыя.

Суд Першамайскага раёна разгледзіць справу журналіста сёння а 14 гадзіне, але сам Раман не зможа прысутнічаць на пасяджэнні. Журналісту пагражае штраф ад 20 да 30 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула