БЕЛ Ł РУС

Пяскоў патлумачыў словы Пуціна пра «адзіны народ» і «братэрскі народ» наконт украінцаў і беларусаў

2.07.2021 / 16:27

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае сінанімічныя вызначэнні, называючы ўкраінскі народ «адзіным» у адносінах да рускіх, а беларускі — «братэрскім», сказаў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Украінскі журналіст звярнуў увагу Пяскова, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у дачыненні да ўкраінцаў і рускіх выкарыстоўвае тэрмін «адзін народ», а ў дачыненні да беларусаў і рускіх — «братэрскія народы», піша Інтэрфакс.

На пытанне ці з'яўляюцца гэтыя вызначэнні сінонімамі, Пяскоў адказаў: «Гэта сінонімы».

«Мы з вамі адзін народ, але дзве розныя дзяржавы. Абсалютна так і ёсць, гэта рэальнасць, у якой мы існуем. Пасля распаду СССР мы апынуліся ў дзвюх розных дзяржавах. Кожная дзяржава з'яўляецца суверэннай, але народ усё роўна адзін», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула