БЕЛ Ł РУС

У выніку ДТЗ у Гродна паралізаваны рух на мосце праз Нёман + Фота

6.07.2009 / 12:05

Nashaniva.com

Кіроўцаў выратавалі падушкі бяспекі.

Кіроўцаў выратавалі падушкі бяспекі.

Фота prosto-free.livejournal.com

Раніцай 6 ліпеня на вуліцы Гарнавых у Гродна адбылася ДТЗ, у выніку якога быў паралізаваны рух у абодвух накірунках. У тым ліку на мосце праз Нёман. Па словах відавочцаў, кіроўца аўто «Пежо» няправільна выбрала хуткасць і каб пазбегнуць сутыкнення з «БМВ», які рухаўся спераду, выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з «Дэу-Маціз». Пры гэтым у ДТЗ трапілі яшчэ два легкавіка. Кіроўцаў «Пежо» і «Дэу-Маціз» выратавалі падушкі бяспекі. Аўто моцна пацярпелі.

Блог Гродно s13

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула